Разгледзім прычыны і наступствы трансфармацыі парламенцкай дэмакратыі ў персаналісцкую дыктатуру, пачынаючы з атрымання дзяржаўнасці ў 1991 годзе і заканчваючы зменамі палітычнага курсу ў 1996 годзе.
Чаму варта далучыцца да курсу?
Падчас інтэрактыўных заняткаў вы зможаце знайсці адказы на пытанні пра прычыны і перадумовы перамогі і паразы беларусаў, усталявання ў Беларусі палітычнага рэжыму, які ўспрымаецца ў свеце пад злавесным тытулам «апошняя дыктатура Еўропы».
У рамках нашай сумеснай працы Вы зможаце:
- вызначыць наяўныя тады ў беларускім грамадстве падыходы да нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва, даваць ім асабістую абгрунтаваную ацэнку;
- аналізаваць падзеі і дзейнасць вядомых асобаў у азначаны гістарычны перыяд. Лепей зразумець на канкрэтных прыкладах ролю асобы ў гісторыі;
- выявіць аб’ектыўныя і суб’ектыўныя прычыны паразы дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі пасля першых прэзідэнцкіх выбараў;
- грунтоўна ацэньваць уплыў мінулага (пазітыўныя і негатыўныя наступствы) на сучасныя падзеі і больш выразна ўяўляць перспектывы развіцця Беларусі ў будучым.
Папярэдні расклад заняткаў:
№ занятку | Дата правядзення заняткаў (па жаданні слухачоў можа быць прапанаваны іншы дзень і іншы час) | Час правядзення заняткаў | Платформа для правядзення інтэрактыўных заняткаў |
---|---|---|---|
1 | 17 кастрычніка (чацвер) | 18:30 – 20:00 | ZOOM WUB |
2 | 24 кастрычніка (чацвер) | 18:30 – 20:00 | ZOOM WUB |
3 | 31 кастрычніка (чацвер) | 18:30 – 20:00 | ZOOM WUB |
4 | 7 лістапада (чацвер) | 18:30 – 20:00 | ZOOM WUB |
5 | 14 лістапада (чацвер) | 18:30 – 20:00 | ZOOM WUB |
6 | 21 лістапада (чацвер) | 18:30 – 20:00 | ZOOM WUB |
7 | 28 лістапада (чацвер) | 18:30 – 20:45 (3 гадзіны) | ZOOM WUB |
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на нашым сайце па спасылцы: https://volny-uni.eu/kurs-pa-historyi-belarusi-1991-1996
Далучайцеся да ВБЎ і пашырайце свае гарызонты ў вывучэнні гісторыі!
- Дэдлайн: 12.10.2024
- Курс будзе праводзіцца з 17 кастрычніка па 28 лістапада
- Мова выкладання: беларуская
- Курс пачнецца ў пачатку кастрычніка ў фармаце анлайн, што дазволіць далучыцца ўсім зацікаўленым.
Дадатковая інфармацыя па e-mail:
Да сустрэчы на курсе!