Лявон Вольскі вядомы не толькі сваёй творчасцю, але і актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. На сустрэчы ён падзеліцца сваім вопытам і думкамі аб тым, як мастацтва можа ўплываць на грамадства і палітыку, быць формай выказвання меркаванняў і імкненняў народа і наадварот, як палітычнае становішча ўплывае на творчасць і свабоду выказвання.
Гэта ўнікальная магчымасць пачуць меркаванне аднаго з самых яркіх прадстаўнікоў сучаснай беларускай культуры і задаць свае пытанні.
Просім пацвердзіць свой ўдзел у гэтай форме.
Дэталі мерапрыемства:
* Дата і час: 24 красавіка, 18:00 (CET)
* Фармат: Анлайн
Сустрэча будзе праводзіцца анлайн праз ZOOM. Спасылка будзе дасланая ўдзельнікам на email, пазначаны ў форме.