Курс ад Collegium Civitas: "Шлях да Еўрапейскага звязу"

Запрашаем узяць удзел у курсе "Шлях да Еўрапейскага звязу" (на польскай мове), які заснаваны на вучэбнай праграме Collegium Civitas і дазваляе набываць веды, навыкі і кампетэнцыі ў сферах, звязаных з еўрапейскай інтэграцыяй.

Падрабязней

Знешняя палітыка Беларусі

ВБУ аб'яўляе набор на курс “Знешняя палітыка Беларусі”, які дае магчымасць вывучыць эвалюцыю і ключавыя аспекты знешнепалітычнай стратэгіі краіны з 1991 года да нашых дзён.

Падрабязней

Курс па гісторыі Беларусі: снежань 1991 - лістапад 1996

Разгледзім прычыны і наступствы трансфармацыі парламенцкай дэмакратыі ў персаналісцкую дыктатуру, пачынаючы з атрымання дзяржаўнасці ў 1991 годзе і заканчваючы зменамі палітычнага курсу ў 1996 годзе.

Падрабязней

Еўрапейская сістэма абароны правоў чалавека

​​ВБУ аб'яўляе набор на курс «Еўрапейская сістэма абароны правоў чалавека». Дадзены курс прапануе сучасную і практычную інфармацыю пра функцыянаванне інстытуцыяў, якія стаяць на абароне правоў і свабодаў чалавека.

Падрабязней

Вольны Беларускі
Ўніверсітэт

Ствараем прастору для сучаснай незалежнай адукацыі беларусаў, заснаваную на каштоўнасцях чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека і нацыянальнага адраджэння Беларусі.
  • >600

    студэнтаў і выпускнікоў курсаў і праграм Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
  • >50

    выкладчыкаў у 7 краінах, а таксама 17 экспертаў у розных галінах навукі і культуры

 

Місія ВБУ

 

Абапіраючыся на еўрапейскі досвед і з дапамогай лічбавых адукацыйных тэхналогій ('EdTech'), даем беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і развіць перадавыя прафесійныя кампетэнцыі для ўдзелу ў будучым рэфармаванні беларускага грамадства.

Падрабязней

Еўрапейская адукацыя для беларусаў

Сучасныя веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў

Курс ад Collegium Civitas: "Шлях да Еўрапейскага звязу"

17.10.2024 - 12.12.2024

Прыём заявак да 12.10.2024

Запрашаем узяць удзел у курсе "Шлях да Еўрапейскага звязу" (на польскай мове), які заснаваны на вучэбнай праграме Collegium Civitas і дазваляе набываць веды, навыкі і кампетэнцыі ў сферах, звязаных з еўрапейскай інтэграцыяй.

Курс арганізаваны ў супрацоўніцтве ВБЎ з Collegium Civitas. Падчас яго вы даведаецеся пра ключавыя аспекты, звязаныя з працэсам далучэння да ЕЗ, і пра механізмы, якія фармуюць сучасную Еўропу.

 

Далучайцеся, каб:

  • атрымаць унікальныя веды пра выклікі і магчымасці еўрапейскай інтэграцыі для новых чальцоў ЕЗ;
  • зразумець, як функцыянуе Еўрапейскі звяз і яго палітычныя 
  • ды эканамічныя структуры;
  • прааналізаваць уплыў сяброўства ў ЕЗ на развіццё асобных сфераў і абмеркаваць сцэнары далейшага развіцця ЕЗ. 

 

Карысці ад курсу:

  • атрыманыя веды ад дасведчаных адмыслоўцаў у пытаннях еўрапейскай інтэграцыі;
  • магчымасць прааналізаваць, як Еўрапейскі звяз падтрымлівае эканамічнае, палітычнае і сацыяльнае развіццё ў дзяржавах-чальцах;
  • разуменне таго, як сяброўства ў ЕС уплывае на рынкі працы, свабоднае перамяшчэнне людзей, тавараў і капіталу, а таксама развіццё дэмакратыі.

Сертыфікацыя:

Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс атрымаюць сертыфікат Collegium Civitas разам з 3 крэдытамі ECTS.

 Форма выкладання курсу: гібрыдная (магчымы ўдзел анлайн і афлайн на сядзібе Collegium Civitas ў Палацы культуры і навукі ў Варшаве), 13 заняткаў па 1,5 гадзіны кожны.

 

Мова выкладання: польская

Апошні тэрмін падачы заявак: 12 кастрычніка 2024

Пачатак навучання: 17.10.2024

Навучанне бясплатнае для грамадзянаў Беларусі, можна ўдзельнічаць ананімна.

 

Каб падаць заяўку, трэба запоўніць рэгістрацыйную форму тут: https://volny-uni.eu/collegium-civitas 

Завяршэнне курсу: 12.12.2024

 

Прайдзіце з намі "Шлях да Еўрапейскага звязу", каб мець магчымасць будаваць лепшую будучыню!

 

 

Падрабязней пра курс разам з датамі і тэмамі заняткаў: 


„Droga do Unii Europejskiej”

Nauczyciele: zajęcia poprowadzą eksperci Collegium Civitas – eksperci ds. integracji europejskiej, wykładowcy z bogatym doświadczeniem w instytucjach unijnych oraz praktycy, którzy pracowali nad procesami integracyjnymi.

Język kursu: polski

Formuła: hybrydowa (możliwe uczestnictwo online oraz w Collegium Civitas w Pałacu Kultury i Nauki w Warszawie), 13 lekcji po 1,5 godziny każda (możliwość nagrania na przyszłość)

Harmonogram:

- czwartek, 17.10.2024 (g. 17:30 - 19:00)
Wstęp. Droga do Europy i przyszłość narodów

- poniedziałek, 21.10.2024 (g. 17:30 - 19:00)
Historia integracji europejskiej

- czwartek, 24.10.2024 (g. 17:30 - 19:00)
Integracja europejska: szanse i wyzwania dla nowych członków

- poniedziałek, 04.11.2024 (g. 17:30 - 19:00)
Droga Polski do UE

- czwartek, 07.11.2024 (g. 17:30 - 19:00)
Kryteria i wymagania przystąpienia do Unii Europejskiej

- czwartek, 14.11.2024 (g. 17:30 - 19:00)
Wyzwania migracyjne

- poniedziałek, 18.11.2024 (g. 17:30 - 19:00)
W jaki sposób Unia Europejska wspiera rozwój i reformy?

- czwartek, 21.11.2024 (g. 17:30 - 19:00)
Europejskie wyzwania przyszłości

- czwartek, 28.11.2024 (g. 17:30 - 19:00)
Elementy jednolitego rynku UE

- poniedziałek, 02.12.2024 (g. 17:30 - 19:00)
Zjednoczeni w różnorodności

- czwartek, 05.12.2024 (g. 17:30 - 19:00)
Społeczne zmiany i wyzwania integracji europejskiej

- poniedziałek, 09.12.2024 (g. 17:30 - 19:00)
Unia Europejska i scenariusze przyszłości

- czwartek, 12.12.2024 (g. 17:30 - 19:00)
Zakończenie. Jak wykształcić liderów myślenia proeuropejskiego?

We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.